Кіраўніца Купалаўскага: Беларусь? «Белоруссія» — гэта для мяне цяплей
04.07.2021 / 18:16
Кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава ў эфіры БТ выказалася пра нашу краіну.
— Я руская, народжаная ў Беларусі… Я нарадзілася тут, я лічу сябе беларускай, зразумела. Для мяне Беларусь… — я нават скажу «Белоруссия», для мяне гэта цяплей — гэта Радзіма, — сказала Няфёдава.
Нагадаем, раней мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра, актрыса Вольга Няфёдава выступіла на адкрыцці крамы алкаголю «Белмытнясэрвіс», што адкрыўся ў Маладзечне.
Вольга Няфёдава стала вядома сваімі інтэрв’ю, у якіх крытыкавала былых калег, а таксама тым, што плакала на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Сёлета яна была прызначана мастацкім кіраўніком тэатра.