Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць падчас матчу Еўра-2020: медыкі на полі правялі рэанімацыю

12.06.2021 / 20:05

Падчас матчу паміж зборнымі Даніі і Фінляндыі адбыўся жудасны эпізод. Паўабаронца датчан страціў прытомнасць падчас гульні.

У гульнявым эпізодзе ў канцы першага тайма Эрыксэн прыняў мяч. Пасля чаго ўпаў на газон.

На полі адразу выйшла каманда медыкаў. А гульня была спыненая.

Медыкі аказвалі яму экстранную дапамогу, праводзячы непрамы масаж сэрца. У той час астатнія гульцы зборнай Даніі абступілі яго.

Арбітр адвёў каманды з поля. Гульня спыненая.

Эрыксэна панеслі з поля на насілках. Пра яго стан пакуль што нічога невядома.

Nashaniva.com