На свабоду выйшлі два высокапастаўленыя медыкі. Яны былі асуджаныя за карупцыю
Днямі з калоніі ў Віцебску быў вызвалены Аляксандр Бялецкі. Ён быў асуджаны за карупцыю.
09.06.2021 / 11:16
Акадэміі Бялецкі. Tut.by
У лютым 2019 года акадэміка прызналі вінаватым і прысудзілі да 7 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, нагадвае Tut.by.
Да ліпеня 2018 года Аляксандр Бялецкі ўзначальваў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. На судзе акадэмік не адмаўляў, што ў якасці падарунка атрымаў 4 тысячы еўра і 3 тысячы даляраў. Пры гэтым ён не ўспрымаў гэтыя грошы як хабар. А адну з сум патраціў на кангрэс у Барселоне, дзе ў склад беларускай дэлегацыі ўваходзіла 12 чалавек.
Бялецкі ў судзе казаў, што раскайваецца ў зробленым. Буйныя ж сумы, якія былі знойдзены ў яго дома і на ўкладах, па яго словах, яму давалі заможныя сябры, і гэта не было звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Адзін з такіх сяброў — бізнэсмен Аляксандр Шакуцін.
Пакаранне Бялецкі адбываў у калоніі «Віцьба», куды часта адпраўляюць асуджаных за карупцыю чыноўнікаў, суддзяў, сілавікоў і бізнэсоўцаў.
У кастрычніку, пакуль Аляксандр Бялецкі знаходзіўся ў СІЗА, яго ўзнагародзілі медалём НАН. Ён вырас у сям'і дактароў і ўсё жыццё быў дзіцячым артапедам. Правёў 4000 складаных высокатэхналагічных аперацый.
Акрамя гэтага, у яго 92 патэнты ў лячэнні дзяцей з паталогіямі тазасцегнавых суставаў, у 2010-м годзе ён атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі».
Менавіта ён распрацаваў новыя тэхналогіі хірургічнага лячэння артапедычнай паталогіі тазасцёгнавага сустава ў дзяцей і падлеткаў. За гэта яго і ўзнагародзілі Дзяржпрэміяй у галіне навукі і тэхнікі. Ён кіраваў працай па стварэнні беларускіх імплантаў і металаканструкцый у траўматалогіі і артапедыі.
На волю таксама выйшаў Ігар Ласіцкі — былы намеснік аховы здароўя
Інфармацыю пра гэта Onliner пацвердзіў яго сын. Чыноўнік быў асуджаны на 6 гадоў, адсядзеў тры.