На мяжы з Літвой затрымалі ўдзельнікаў жнівеньскіх пратэстаў у Берасці — яны былі ў вышуку
Маладых людзей у Іўеўскім раёне ўвечары 4 чэрвеня ўзялі аператыўнікі ГУБАЗіК разам з міліцыяй Гарадзеншчыны і супрацоўнікамі Лідскай памежнай групы.
05.06.2021 / 15:07
Жыхароў Берасця 21 і 27 гадоў затрымалі на ўчастку мяжы «Рудзеўшчына» ў кірунку Літвы — 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы Беларусі. Яны знаходзіліся ў міжнародным вышуку за ўдзел у пратэстах.
Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, маладыя людзі былі ў Маскве, а 2 чэрвеня прыехалі ў Мінск, каб перабрацца ў Еўрасаюз.
На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі.