Архітэктурнае афармленне станцыі метро «Вакзальная» адзначылі прэстыжнай міжнароднай прэміяй
Станцыя «Вакзальная» Мінскага метрапалітэна стала пераможцам архітэктурнага конкурсу Urban design & architecture design awards у намінацыі Transportation Built (транспартнае будаўніцтва).
04.06.2021 / 12:59
Станцыю «Вакзальная» адкрылі 7 лістапада. Фота Наталлі Лубнеўскай
Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў скульптар Аляксандр Шапо, зазначаюць Мінск-навіны.
На старонцы беларускага праекта пералічваюцца аўтары, якія прынялі ўдзел у фарміраванні аблічча станцыі: архітэктар Павел Чаканаў, група дызайнераў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Целяпнёва («Мінскметрапраект»). У цэнтры платформы ўстаноўлена скульптура Аляксандра Шапо «Дрэва дарог».
Станцыю «Вакзальная» адкрылі 7 лістапада. Фота Наталлі Лубнеўскай
У апісанні пазначана, што прататыпам архітэктурна-мастацкай канцэпцыі «Вакзальнай» стала фатаграфія дарогі з працяглай экспазіцыяй. Наведвальнік, увайшоўшы на перон, убачыць перспектыву начной дарогі, якая імкліва ператвараецца ў стралу і заканчваецца ў прасторы станцыі скульптурнай кампазіцыяй «Дрэва дарог».