Затрыманыя спартыўныя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка
Журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін, а таксама мантажор праекта «ЧаснОк» Яраслаў Пісарэнка затрыманыя ў кватэры людзьмі ў цывільным.
03.06.2021 / 16:24
Па звестках суседзяў, людзі ў цывільным прыйшлі каля 13.00 з ператрусам, запрашалі суседзяў стаць панятымі.
У 16.00 Івуліна і Пісарэнку павезлі на дзвюх машынах у невядомым кірунку.
Пісарэнка ў жніўні пакінуў БТ, дзе працаваў вядоўцам навін.
Таксама журналістка Валярына Кустава на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала, што да яе ў кватэру спрабуюць патрапіць невядомыя.