Прыйшлі з ператрусам да сябра Каардынацыйнай рады, бізнэс-трэнера Аксаны Зарэцкай

Ладзяць ператрус у сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксаны Зарэцкай. Прычыны на гэты момант невядомыя.

26.05.2021 / 16:23

Аксана Зарэцкая вядомая сваімі лекцыямі пра культуру, майстар-класамі па этыкеце, публікацыямі і тэлевыступамі.

Яна стваральніца Школы дзелавой культуры і этыкету, выкладчыца культуралогіі і эстэтыкі, філасофіі і дыпламатычнага пратаколу. Валодае французскай і ангельскай мовамі. Суарганізатарка першага ў Беларусі Венскага бала, традыцыя якога ўключаная ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.

ЗП