За абразу драгічынскага міліцыянта ў «Аднакласніках» мужчыну асудзілі на паўтара года хатняй хіміі

Аляксандра Кумірава прызналі вінаватым у абразе драгічынскага міліцыянта Юрыя Чарнышкова — нібыта ён пакінуў абразлівы каментар пацярпелага.

26.05.2021 / 14:13

На судзе каментар цалкам агучаны не быў.

Пацярпелы міліцыянт Юрый Чарнышкоў распавёў на судзе што з-за таго, што адбылося, у яго здарылася два інсульты, быў інсульт у яго маці. Яшчэ ён адзначыў, што не здзяйсняў тых дзеянняў, якія фігуравалі ў публікацыі, паведамляюць праваабаронцы.