У Смаргоні кіроўца зламаў нагу, выходзячы з машыны. У яе ўдарыла іншае аўто

Здарэнне адбылося днём 25 мая на вуліцы Дзяругі, паведамляе «Рэгіянальная газета» са спасылкай на гродзенскую абласную міліцыю.

26.05.2021 / 11:26

Фота абласной міліцыі

Каля 11.30 69-гадовы кіроўца цёмнага «Міцубісі» рухаўся заднім ходам у двары і сутыкнуўся з аўтамабілем таксі, што стаяў у двары.

«Міцубісі» стукнулася ў левыя пярэднія дзверцы, адкуль выходзіў кіроўца.

43-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні — пералом нагі. 

Nashaniva.com