Беларусь развіталася з Вітольдам Ашуркам

абноўлена

У Бярозаўцы (Лідскі раён) развіталіся з 50-гадовым палітвязнем Вітольдам Ашуркам. 

26.05.2021 / 09:05

Труну з целам Вітольда Ашурка прывезлі ў Бярозаўку ўчора. Сёння спачатку адбылося грамадскае развітанне, затым некалькі соцень чалавек прайшлі з труной да касцёла, дзе адбылася служба. А пасля рушылі да могілак 

Сярод прысутных на развітанні былі грамадскія дзеячы Вадзім Саранчукоў, Алесь Лагвінец, Андрэй Юркоў, Таццяна Малашчанка, Павел Батуеў, Віктар Янчурэвіч, спявак Андрэй Мельнікаў, рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько.

Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома ў пятніцу, ён памёр у шклоўскай калоніі.

18 студзеня на судзе за зачыненымі дзвярыма ў Лідзе ён быў асуджаны па двух артыкулах: 364 «Гвалт ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па першым артыкуле суд пастанавіў пакараць актывіста чатырма гадамі калоніі, а па другім — двума гадамі і чатырма месяцамі. Шляхам частковага паглынання у выніку выйшла пяць гадоў.

У шклоўскай калоніі памёр 50-гадовы палітвязень Вітольд Ашурак

З'явілася відэа смерці Ашурка. Палітвязня трымалі ў ШІЗА 

«Татарын, дагестанец і грэк — трое беларускіх нацыяналістаў»: гісторыя палітвязня Вітольда Ашурка