Цела палітвязня Ашурка аддалі сваякам: галава забінтаваная. Пахаванне заўтра

Цела 50-гадовага палітвязня Вітольда Ашурка, пра смерць якога паведамілі ў калоніі Шклова ў пятніцу, аддалі сваякам днём у аўторак. Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала «Белсату», што ў Вітольда «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, бачны толькі рот».

25.05.2021 / 13:18

Пахаванне адбудзецца заўтра, 26 мая, у Бярозаўцы (Лідскі раён). Развітанне пройдзе ў Доме быту з 9 да 13 гадзінаў, а 14:00 пачнецца імша ў касцёле Спаслання Святога Духа.

У шклоўскай калоніі памёр 50-гадовы палітвязень Вітольд Ашурак. Усё, што пра яго вядома

Асуджаны на 5 гадоў палітвязень Вітольд Ашурак: Упэўнены, што цягам 2021 года я апынуся на волі

Nashaniva.com