Сур'ёзнае ДТЗ на мосце з праспекта Незалежнасці на Маскоўскую ФОТЫ, ВІДЭА
Здарэнне адбылося раніцай у 5.40, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
25.05.2021 / 08:31
23-гадовая кіроўца аўтамабіля «Форд Фокус», як мяркуецца, у стане алкагольнага ап'янення рухалася на высокай хуткасці па праспекце Незалежнасці ў напрамку вуліцы Маскоўскай.
У выніку яна не справілася з кіраваннем і наехала на бардзюр. Машына перакулілася.
Кіроўца і пасажыры аўтамабіля (тры дзяўчыны і два хлопцы) атрымалі цялесныя пашкоджанні — іх даставілі ў бальніцу.
ДТЗ на доўгі час справакавала затор, рух транспарту быў адноўлены ў 8.25.