Дзяржсакратар: ЗША каардынуюць з ЕС рэакцыю на інцыдэнт з Ryanair над Беларуссю
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ў Вашынгтоне рашуча асуджаюць інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair і патрабуюць вызвалення Рамана Пратасевіча.
24.05.2021 / 07:54
«ЗША рашуча асуджаюць прымусовую змену кірунку палёту паміж дзвюма краінамі ЕС, а таксама арышт журналіста Рамана Пратасевіча ў Мінску, — гаворыцца ў распаўсюджанай у нядзелю заяве дзяржсакратара».
«Мы патрабуем неадкладнага яго вызвалення. Гэты шакавальны акт рэжыму паставіў пад пагрозу жыцці больш як 120 пасажыраў, у тым ліку грамадзян ЗША». Па словах Блінкена, першапачатковыя паведамленні «аб дачыненні беларускіх спецслужбаў і задзейнічанні ваеннага самалёта для суправаджэння борта выклікаюць глыбокую занепакоенасць і патрабуюць поўнага расследавання», піша ТАСС.