На блогерку Вольгу Такарчук завялі новую крымінальную справу
Яе падазраюць у паклёпе: у адным са сваіх ролікаў яна абвінаваціла педагога з Баранавічаў у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
20.05.2021 / 12:26
У межах гэтай справы Такарчук пагражае штраф, папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў ці арышт або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.
Вольга Такарчук таксама падазраецца ў абразе суддзі.