Куды прапала Юлія Чарняўская?

Апошні раз удаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера, вядомага культуролага Юлію Чарняўскую бачылі днём 18 мая ў прыёмным аддзяленні Гарадской клінічнай бальніцы №1 Мінска.

19.05.2021 / 11:48

reform.by

Чарняўская паспела паведаміць, што перанесла гіпертанічны крыз, але ад шпіталізацыі адмовілася. У бальніцы побач з ёй знаходзіўся аператыўнік.

Увечары стала вядома, што Чарняўскую адпусцілі з бальніцы, але куды яе павезлі, не ведаюць ні сваякі, ні адвакат.

Пажылая маці Юліі Чарняўскай жыве ў Мінску, дачка — у Ізраілі.

Восем затрыманых і мала яснасці. Вось што вядома пра сітуацыю з Tut.by на гэты момант

Nashaniva.com