Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе «пудзілаў-рэек»

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 мая вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэкса), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук, паведамляюць праваабаронцы.

18.05.2021 / 17:22

Усяго па справе праходзіла дзесяць чалавек.

Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах горада, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункта міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск «Табакерка». Усё гэта расцэнена як «злоснае хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК), «асабліва злоснае хуліганства» (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін) за замыканне чыгуначных рэек металічным дротам.

Суддзя Семянчук 18 мая прызнаў усіх вінаватымі і вынес наступныя пакаранні: