Журналісты Буракоў і Лапцэвіч, якіх учора затрымалі ля суда ў Магілёве, абвясцілі галадоўку

Яны пратэстуюць супраць незаконнага затрымання. Аляксандр Буракоў і Уладзімір Лапцэвіч асвятлялі суд над Паўлам Севярынцам, а таксама актывістамі «Еўрапейскай Беларусі», які пачаўся ў сераду ў Магілёве.

13.05.2021 / 10:56

Аляксандр Буракоў

Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, каля будынка суда ўчора сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Міліцыя настойліва рэкамендавала адысці ад суда. Праз некаторы час затрымалі журналістаў і адправілі ў ізалятар.

Пра галадоўку Буракова, напрыклад, паведамілі ў самім ІЧУ, калі сваякі спрабавалі зрабіць перадачу: цёплыя рэчы і сродкі гігіены для Буракова прынялі, а вось ежу — не, пішуць праваабаронцы.

Nashaniva.com