Суд арыштаваў казанскага стралка

Суд Казані абраў зняволенне пад варту тэрмінам на два месяцы ў якасці меры стрымання для 19-гадовага Ільназа Галявіева, які расстраляў дзевяць чалавек у казанскай школе № 175, паведамляе РБК.

12.05.2021 / 19:30

У зале суда Галявіева змясцілі ў куленепрабівальны бокс, разам з ім унутры знаходзіліся трое канваіраў. На пытанні журналістаў ён не рэагаваў, але спакойна адказваў на ўсе пытанні суддзі. На пытанне, ці ёсць у яго цяжкія захворванні ды інваліднасць, ён адказаў: «Не».

Следчы паведаміў, што ў школе Галявіеў здзейсніў не менш за 17 стрэлаў. Таксама ён усталяваў начыненую паражальнымі элементамі бомбу на першым паверсе гімназіі, каля ўваходу ў кабінет пачатковага класа англійскай мовы, і падарваў яе. Віну ў забойствах стрэлак цалкам прызнаў.

«Маральнага права для абрання іншай меры стрымання, акрамя заключэнне пад варту, няма», — палічыў пракурор. Адвакат Галявіева, прадстаўлены яму дзяржавай, таксама назваў хадайніцтва здавальняючым.

Намеснік пракурора Татарстана Аляксей Заіка пасля пасяджэння паведаміў, што саўдзельнікаў у Галявіева не было.

Nashaniva.com