Гвардыёла выйграў 9 чэмпіянатаў за 12 сезонаў з 4 камандамі з розных краін

«Манчэстэр Сіці» стаў чэмпіёнам Англіі пасля паражэння «Манчэстар Юнайтэд» ад «Лестэра» (1:2) у матчы 36-га тура. МЮ не мае ўжо нават тэарэтычных шанцаў дагнаць суседзяў.

12.05.2021 / 08:41

uefa.com

Адметна, што для галоўнага трэнера «гараджан» каталонца Пепа Гвардыёлы гэта трэцяе чэмпіёнства з клубам (тры чэмпіёнства за чатыры гады).

Таксама па тры разы ён выйграваў тытулы з «Барселонай» (прычым разам з Аляксандрам Глебам) і «Баварыяй».

Такім чынам, за тыя 12 сезонаў, што Гвардыёла працуе ў еўрапейскіх вышэйшых лігах, ён выйграў 9 чэмпіёнстваў.

Nashaniva.com