Гарэла святыня ў Будславе. Абраз Маці Божай Будслаўскай удалося ўратаваць
Сёння раніцай загарэўся дах касцёла ў Будславе — санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, аднаго з самых велічных касцёлаў Беларусі.
11.05.2021 / 09:21
На ліквідацыю пажару з'ехаліся брыгады з усіх суседніх раёнаў Мінскай і Віцебскай абласцей. А вернікі кінуліся выносіць каштоўнасці.
Цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай уратавалі. Вось відэа, як яго выносілі:
На жаль, агонь распаўсюдзіўся на ўвесь дах, і той абваліўся прыкладна праз тры гадзіны пасля выяўлення пажару.
Праз некалькі гадзін пасля пачатку пажару даехалі брыгады з Мінска. Галоўнай задачай на гэтым этапе было ўратаваць вежы і фасад, а таксама — арган. Вось відэа карэспандэнтаў «Нашай Нівы»:
У Будслаў прыехалі каталіцкія біскупы Казімір Вялікаселец, Тадэвуш Кандрусевіч, Алег Буткевіч, Аляксандр Яшэўскі.
Драматычныя кадры. Людзі ратуюць каштоўнасці з Будслаўскага санктуарыя. Фота Арцёма Ткачука
Моманты пажары на фота і відэа Арцёма Ткачука, Наталлі Лубнеўскай і Надзеі Бужан.
Наперадзе ў беларускага народа будзе вялікая праца па аднаўленні святыні. У гэтым годзе, напэўна, фэст Маці Божай Будслаўскай будзе ўсенародным, будзе вялікая хваля салідарнасці дзеля адбудовы святыні.