Аўтар бестселера «Радзіва Прудок» запрашае на расчыстку палаца ў Нароўлі

07.05.2021 / 22:43

«Гэта кніга, якую зараз пішу». Як аўтар бестселера «Радзіва Прудок» вяртае з нябыту Нараўлянскі палац

Думаеце, што зрабіць на доўгіх выхадных, каб гэта запомнілася і каб без рызыкі кавіду? Круты варыянт: паехаць на расчыстку палаца Горватаў у Нароўлі.

Аднаўленне «Горвартса» задумаў пісьменнік Андрэй Горват. Ëн сам расчысціў перадпакой і частку хола. Ëн і яго сябры маюць намер зрабіць з палаца, даведзенага да вартага жалю стану, культурны цэнтр поўдня краіны.

Расчыстка палаца выглядае вось так як на фотах. Знайсці будынак у Нароўлі прасцей простага.

Кантакт Андрэя Горвата: https://www.facebook.com/dziadzia.horwat

Дапамагчы можна і капейкай, у тым ліку праз АРІП.

УНП атрымальніка: 491301550

Атрымальнік: Прыватная ўстанова «Цэнтр арганізацыі і развіцця турызму «Ніжняя Прыпяць»

Рахунак атрымальніка IBAN: BY77 BAPB 3135 4599 7001 0000 0000

БІК-код банка атрымальніка: BAPBBY2Х

Назначэнне плацяжу: бязвыплатны ўнёсак (безвозмездный взнос).