Суд па кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» спынілі
Судовую справу над Ягорам Старавойтавым, якога вінавацяць у захоўванні «экстрэмісцкай» кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», спынілі. Бо скончыліся два месяцы, адведзеныя на прыцягненне да адміністрацыйнага спагнання. Кнігу хлопцу не вернуць — яе далучылі да справы, піша «Еўрарадыё».
07.05.2021 / 17:18
Апошняе пасяджэнне прайшло 9 красавіка. Тады суддзя ўзяў перапынак, каб «пачытаць кнігу», і адправіў справу на дапрацоўку.
У кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» ўваходзяць гутаркі з пісьменнікамі, мастакамі, філосафамі, грамадскімі дзеячамі, узятыя ў праграме «Еўрарадыё» — «Ідэя Х», якую вядуць Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў.