Расійскаму блогеру за смерць дзяўчыны падчас стрыму далі шэсць гадоў калоніі

Раменскі суд Падмаскоўя прысудзіў да шасці гадоў калоніі строгага рэжыму блогера Станіслава Рашатняка (Reeflay), у кватэры якога ў Падмаскоўі памерла дзяўчына падчас стрыму.

28.04.2021 / 10:30

Скрыншот відэа

Дзеянні былі кваліфікаваныя ч. 4 арт. 111 КК РФ (наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, небяспечнай для жыцця чалавека, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Здарэнне адбылося у ноч на 2 снежня. Рашатняк у арандаваным прыватным доме ў прамым эфіры трансляваў распіццё спіртных напояў са сваёй сяброўкай і яе знаёмай.

У ходзе сваркі Рашатняк стаў збіваць адну. У працэсе збіцця дзяўчына хапалася за драты камп'ютарнай тэхнікі і выпусціла абсталяванне, перапыніўшы прамы эфір. Гэта не спадабалася Рашатняку, і ён, чарговы раз збіўшы сяброўку, выставіў яе з хаты ў халодную бойлерную. Застаўшыся адзін, блогер падняў апаратуру і зноў уключыў прамы эфір, паведаміўшы гледачам пра недастойныя паводзіны дзяўчыны. Толькі па просьбе гледачоў паказаць пацярпелую ў прамым эфіры, ён адкрыў бойлерную, дзе знайшоў яе без прытомнасці.

Дзяўчына памерла да прыезду дактароў ад задушэння галаўнога мозгу гематомай, якая ўтварылася ў выніку нанесенай траўмы.

Расійскі блогер паказаў у эфіры труп прастытуткі, якую ён пакінуў на марозе

Nashaniva.com