Пераможная шайба Шаранговіча спыніла серыю з 10 параз у «Нью-Джэрсі»

Аднак клуб не трапіць у Кубак Стэнлі

28.04.2021 / 09:42

Беларускі форвард «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі з «Філадэльфіяй» (6:4).

Scorangovich!

: Sharangovich
: Kuokkanen pic.twitter.com/VwUMTFRIY4

— New Jersey Devils (@NJDevils) April 28, 2021

Клуб спыніў серыю з 10 параз запар, а Ягор набраў 24-ы (12+12) бал у сезоне, за які правёў 47 гульняў.

Аднак «Нью-Джэрсі» мае толькі 37 балаў і займае 7-е (перадапошняе) месца ва Усходнім дывізіёне (і трэцяе з канца ў агульнай табліцы).

Да канца рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці сем матчаў, але «Нью-Джэрсі» не трапляе ў плэй-оф (Кубак Стэнлі). Нават у «Філадэльфіі», што знаходзіцца радком вышэй, 51 бал.

Nashaniva.com