Расійская пракуратура прызнала незаконным знос помніка Дзяржынскаму ў Маскве ў 1991 годзе
Пракуратура Масквы прызнала незаконным дэмантаж помніка Феліксу Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы, паведамляе ТАСС.
26.04.2021 / 18:10
Помнік Дзяржынскаму на Лубянцы быў дэмантаваны ў жніўні 1991 года пасля правалу путчу ГКЧП. Пазней Массавет прыняў рашэнне перанесці скульптуру ў парк.
Апошнія гады ў Расіі неаднаразова падымаліся дыскусіі аб мэтазгоднасці вяртання помніка Дзяржынскаму на Лубянскую плошчу.