Як правільна насіць фітнэс-бранзалет (хутчэй за ўсё, вы робіце гэта няправільна)
Фітнэс-бранзалеты апошнім часам сталі вельмі папулярнымі. Аднак карысць ад іх можа значна зніжацца, калі насіць іх, як звычайны гадзіннік.
23.04.2021 / 20:37
Фота Pixabay
Трэкер атрымлівае неабходныя паказальнікі з дапамогай святла. Скура паглынае частку гэтага святла і, у залежнасці ад таго, колькі крыві ваша цела напампоўвае праз сасуды, пэўная колькасць святла вяртаецца назад да бранзалета, якую вымярае чуйнік у трэкеры. Гэтыя паказальнікі затым выкарыстоўваюцца, каб вызначыць ваш пульс і якасць сну, тлумачыць The Wall Street Journal.
Любая знешняя люмінесцэнцыя змяняе колькасць святла, якую паглынае чуйнік, у выніку чаго змяншаецца дакладнасць паказальнікаў. Таму размяшчэнне фітнэс-бранзалета на запясці няправільнае, бо костка запясця перашкаджае чуйніку ляжаць роўна, у выніку чаго на яго трапляе святло навакольнага асяроддзя.
Таму эксперты раяць насіць фітнэс-бранзалет на два пальцы вышэй за костку запясця. У такім выпадку трэкер ляжыць на руцэ ўшчыльную, а вы зможаце атрымліваць дакладныя звесткі.