Колькасць крымінальных спраў палітычнага характару перавысіла 3000

Лічбы прыводзіць прэс-служба Генпракуратуры са спасылкай на намесніка генпракурора Генадзя Дыско.

15.04.2021 / 13:43

«За мінулы перыяд зарэгістравана больш за 3 тысячы злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту», — сказаў ён.

Па стане на 5 сакавіка такіх спраў было 2407.

Паводле слоў Дыско, выяўлена звыш 750 фактаў апаганення будынкаў і псавання маёмасці, зафікавана каля 600 абразаў прадстаўнікоў улады, больш за 300 выпадкаў гвалту або пагрозы яго прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.