Мінабароны заявіла пра парушэнне паветранай прасторы з боку Польшчы

Мінабароны паведамляе, што 12 красавіка ў 20.45 зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы з боку Польшчы неўстаноўленым паветраным суднам, якое ў далейшым вярнулася на польскую тэрыторыю.

13.04.2021 / 16:05

«У сувязі з інцыдэнтам 13 красавіка ў беларускае абароннае ведамства быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Яму было заяўлена аб неабходнасці правядзення разбору па гэтым факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках», — гаворыцца ў паведамленні.