Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў з тэлеканала «Мір»

Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў, дырэктар прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі, піша БелТА.

05.04.2021 / 11:50

Ігар Луцкі, які ад чэрвеня займаў пасаду міністра, прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ён зменіць на гэтай пасадзе Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе ад жніўня 2019 года.

Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў 1974 г. у Віцебску. У 1999—2002 — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебска. У 2002-2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб'яднанне, у 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна». У 2008-2010 — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь» ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», з 2010 года быў дырэктарам прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі.

Nashaniva.com