Дуда накіраваў зварот Байдэну па беларускім пытанні
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда накіраваў ліст аб становішчы палякаў у Беларусі прэзідэнту ЗША Джо Байдэну, паведамляюць польскія СМІ.
27.03.2021 / 21:54
Андрэй Пачобут — інтэлектуал, журналіст і адзін з як мінімум шасці арыштаваных актывістаў польскай меншасці ў Беларусі.
«Рэжым у Мінску атакуе польскую меншасць з палітычных прычын, як членаў беларускага грамадства, звязаных з трансатлантычнымі дэмакратычнымі інстытутамі», — падкрэсліў Дуда. Ëн заклікаў ЗША паставіць пытанне аб нядаўніх дзеяннях Аляксандра Лукашэнкі на форуме Рады Бяспекі ААН.
Ліст быў узгоднены ў гутарцы з прэзідэнткай Эстоніі, бо гэтая краіна цяпер засядае ў Радзе Бяспекі як непастаянны член.