Дзмітрый Шэпелеў стаў бацькам другі раз
Тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў апублікаваў у Instagram фота з нованароджаным дзіцем на руках.
26.03.2021 / 14:45
Фота з Інстаграма Дзмітрыя Шэпелева
— Сардэчна запрашаем! — падпісаў фота.
У сторыз ён таксама апублікаваў відэа.
Дзіця Шэпелеву нарадзіла Кацярына Тулупава, з якой Дзмітрый жыве ўжо больш за два гады.
Імя нованароджанага пакуль не называецца. У іх сям'і з Кацярынай Тулупавай гэта трэцяе дзіця: у Кацярыны ад першага шлюбу ёсць дачка Лада, а ў Дзмітрыя — сын Платон, якога нарадзіла Жанна Фрыске.
Дзмітрый Шэпелеў — сёння вядомы расійскі тэлевядучы. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1983 годзе і пачынаў кар'еру ў Беларусі. Працаваў таксама ва Украіне.