Вользе Калацкай, што дала дзве поўхі Азаронку, далі два гады хатняй хіміі
Сёння суд Фрунзенскага раёна вынес прысуд перакладчыцы Вользе Калацкай.
24.03.2021 / 16:04
Фота Надзеі Бужан
Ёй прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу, тэрмін у СІЗА залічыць дзень за два.
Вольга Калацкая дала дзве поўхі журналісту СТБ Рыгору Азаронку. Гэта здаралася 15 лістапада падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі каля станцыі метро Пушкінская.
Вольга была затрыманая 15 студзеня і з таго часу знаходзілася за кратамі. Сёння яна выйдзе на свабоду.
Пасля выхаду з суда Вольга падзякавала ўсім, хто дапамагаў яе 90-гадовай маме.
«Вялікі дзякуй ўсім, з такімі людзьмі ў нас усё атрымаецца, у нас усё будзе добра», — сказала яна.