У Літве пастанавілі тэставаць усіх работнікаў, калі ў кампаніі выяўлены кавід
Парламент Літвы ўвёў абавязковае тэставанне работнікаў, калі на прадпрыемстве або ў кампаніі фіксуюць выпадкі захворвання кавідам бо ёсць падазрэнні, што хтосьці захварэў ім.
23.03.2021 / 16:35
Delfi
Па меры магчымасці работнікі ў такіх выпадках павінны працаваць дыстанцыйна, піша Delfi.
Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце перад галасаваннем сказала, што актыўнае тэставанне - адзіны эфектыўны спосаб, які дазваляе утаймаваць распаўсюджванне віруса.
«Тут было шмат дзіўных спекуляцый, быццам будуць кагосьці тэставаць сілком, але трэба разумець адну простую рэч — не атрымаецца забяспечыць кантроль іншымі спосабамі — толькі з дапамогай тэставання», - сказала прэм'ер-міністр.