Лукашэнка пра блакаванне заяўленай на «Еўрабачанне» песні ад Беларусі: Толькі аўтарытэту ім дадалі

Еўрапейскі вяшчальны саюз днямі паведаміў, што песня «Я научу тебя», якую адправілі ад Беларусі, не можа быць прадстаўлена на «Еўрабачанні», паколькі ставіць пад сумнеў непалітычны характар конкурсу. Відэа ансамбля «Галасы ЗМеста» схавалі на канале конкурсу ў YouTube, а беларускаму боку прапанавалі змяніць песню або адправіць новую. Калі гэта не будзе зроблена, то Беларусь дыскваліфікуюць.

13.03.2021 / 13:55

Ансамбль «Галасы ЗМеста»

«Нас пачынаюць ужо па ўсіх франтах падціскаць. Нават на «Еўрабачанні», я гляджу. Што там гэтыя хлопцы? Ну, толькі аўтарытэту ім дадалі. Як кажуць, добры піяр. Ну, калі што, так песню мы зробім іншую. Не пытанне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ансамбль «Галасы ЗМеста» выконвае з'едлівыя агіткі пра пратэсты, дваровыя чаты, пра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Чытайце таксама: Лукашэнка пра фільм «Залатое дно»: Палацы там, яшчэ нешта, і ў штаны залезлі ў канцы. Слухайце, ну гэта наогул ужо непрыстойна

Nashaniva.com