Лабавое сутыкненне пад Нясвіжам: шэсць чалавек у бальніцы
Здарэнне адбылося сёння каля 10:40 недалёка ад в. Панюцічы на 165-м км дарогі Асіповічы — Баранавічы, паведамляе прэс-служба МУС.
12.03.2021 / 14:46
«Фіят» пры абгоне грузавіка сутыкнуўся з сустрэчным мікрааўтобусам «Мерседэс».
Кіроўца мікрааўтобуса спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, узяў управа і апынуўся на абочыне. Машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе і адбылася аварыя.
У выніку здарэння пацярпелі шэсць чалавек (кіроўцы «Фіята» і «Мерседэса» і чатыры пасажыры). З рознымі траўмамі іх даставілі ў бальніцу.