У Рэчыцы за абразу Лукашэнкі далі год калоніі

Суд Рэчыцкага раёна разгледзеў крымінальную справу на закрытым судовым пасяджэнні, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім абласным судзе.

11.03.2021 / 11:21

Фігурант прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта і на падставе ч. 1 арт. 368 КК прысуджаны да аднаго года пазбаўлення волі. Таксама ён прызнаны вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. На падставе 369 КК прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы.

Канчатковае пакаранне — 1 год і 2 месяцы папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.