МУС паведаміла пра затрыманне анархістаў «з міжнароднай злачыннай арганізацыі»

Затрыманыя брэсцкія анархісты з «міжнароднай злачыннай арганізацыі», паведамляе МУС.

05.03.2021 / 19:11

На семярых удзельнікаў «Рэвалюцыйнага дзеяння» выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС падчас аператыўнай працы па крымінальнай справе, заведзенай па факце стварэння злачыннай арганізацыі і ўдзелу ў ёй. Маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ.

Усе затрыманыя — жыхары Берасцейшчыны ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.

«Устаноўлена, што іх пратэсная дзейнасць фінансавалася з розных неафіцыйных арганізацый і фондаў», — сцвярджаюць сілавікі.

Следчыя прызналі анархістаў падазраванымі па крымінальнай справе. Сцвярджаецца, што больш за 15 анархістаў з берасцейскага і мінскага рэгіёнаў хаваюцца ва Украіне і Польшчы.

Nashaniva.com