Ва Украіне заявілі пра пачатак трэцяй хвалі пандэміі кавіду

Існуе магчымасць вядзення новага жорсткага лакдаўна. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, паведамляе РБК-Украіна.

04.03.2021 / 14:31

«На жаль, трэба канстатаваць, што пачалася трэцяя хваля эпідэміі ва Украіне. Гэта таксама лічбы, статыстыка, якую мы бачым… Немагчыма інтэрпрэтаваць па-іншаму. Трэба быць яснымі — пачалася трэцяя хваля пандэміі каранавіруса ва Украіне», — сказаў Шмыгаль.

Шмыгаль таксама падкрэсліў, што не хацеў бы вяртаць жорсткі лакдаўн, паколькі людзі і бізнэс ужо знясіленыя абмежаваннямі.