Майк Пампеа заявіў пра магчымы ўдзел у выбарах 2024 года

Былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў пра магчымасць свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Fox News.

04.03.2021 / 08:32

Пампеа ў лютым 2020 года прыязджаў у Мінск. Фота БелТА

Пампеа адзначыў, што, калі былы кіраўнік дзяржавы Дональд Трамп не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру, то ён сам разгледзіць магчымасць балатавацца ў прэзідэнты.

«Я заўсёды быў гатовы да барацьбы. Я клапачуся пра Амерыку», — падкрэсліў былы кіраўнік Дзярждэпа.