Рэцэпт на выхадныя: запечаныя з бульбай курыныя ножкі
Запечаныя курыныя ножкі з бульбай — ідэальны варыянт хуткай і сытнай вячэры на выхадныя.
26.02.2021 / 21:43
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбяцца:
3 сталовыя лыжкі алею
500 г бульбы
140 г зялёных алівак без костачкі
1 лімон (падзяліць на чвэртачкі)
8 лаўровых лістоў
6 зубчыкаў часнаку
4 вялікія курыныя ножкі
прыправа
- Нагрэйце духоўку да 180ºС.
- У форму для выпякання наліце алею, пакладзіце абабраную бульбу, аліўкі, чвэртачкі лімона, лаўровы ліст і часнок.
- Перамяшайце ўсё разам, каб кожны інгрыдыент быў пакрыты алеем. Дадайце курыныя ножкі і пасыпце зверху прыправай.
- Пастаўце форму ў духоўку і выпякайце на працягу гадзіны. Праз гадзіну пераканайцеся, што бульба мяккая, а ножкі запякліся. Затым дапякайце яшчэ 15 хвілін, каб скура курыных ножак стала хрумсткай.
- Дастаньце форму з духоўкі. Запечаныя зубчыкі часнаку раздушыце лыжкай і перамяшайце з мясным сокам ад курыных ножак.
Смачна есці!