Павел Аракелян прэзентаваў кліп: «Заўтра я пайду паміраць». У тым ліку пра тых, хто загінуў падчас пратэстаў ВІДЭА
Музыкант напісаў словы і музыку. Анімацыя ад Маргарыты Ціхановіч. Кліп суправаджаецца субцітрамі на англійскай мове.
22.02.2021 / 09:50
Заўтра я пайду паміраць
Мяне заб'юць наўпрост на вуліцы.
Страшна хочацца жыць,
але як, калі краіна руйнуецца.
Заўтра я пайду паміраць,
мяне знішчаць стрэлам у патыліцу
Ці проста нагамі заб'юць
Не хочацца так, але прыйдзецца.
Заўтра з маіх братоў
Ваўкі будуць здзекавацца шэрыя,
Закатуюць маіх бацькоў,
Бо яны супраць слабых — смелыя.
Заўтра маіх сясцёр
Груганоў будзе гвалціць процьмішча.
А што застанецца пасля?
Бесумненна, спаляць у вогнішчы.
Заўтра я пайду паміраць.
Мяне заб'юць наўпрост на вуліцы.
Страшна хочацца жыць,
але як, калі Айчына руйнуецца.
Заўтра я пайду паміраць
Памру, як выпадзе карта.
Але можа быць тады
У краіне наступіць пазаўтра.
Але можа быць тады
У маёй краіне наступіць пазаўтра.