Актывісту штаба Бабарыкі Лявону Халатрану прысудзілі 2 гады хіміі і часова вызвалілі
Такое рашэнне вынес сёння суд Фрунзенскага раёна Мінска.
19.02.2021 / 10:15
Фота Надзеі Бужан
Яго абвінавачвалі паводле артыкула 341 ч. 1 КК «Арганізацыя альбо падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Паводле абвінавачвання, у ноч выбараў на 10 жніўня Халатран удзельнічаў у беспарадках у раёне вуліц Багдановіча і праспекта Машэрава. Сам Халатран кажа, што проста выйшаў са штаба прагуляцца.