Кіно на выходныя

06.01.2006 / 17:40

Магі і Сярдзючка

«Гары Потэр і Келіх Агню» («Harry Potter and the Goblet of Fire»).

ЗША—Вялікабрытанія, 2005, каляровы, 157 хв.

Жанр: фэнтэзі, казка паводле Дж.Роўлінг.

Адзнака: 7 (з 10).

Моцны бок стужкі Майка Ньюэла — дакладнасьць экранізацыі. Падводныя выпрабаваньні, чорны знак, цмокі, змрочныя фарбы. Варта адзначыць, што да герояў прыходзіць каханьне, таму на маленькіх дзетак кіно не разьлічанае.

«Дзённы дазор» («Дневной дозор»).

Расея, 2005, каляровы, 142 хв.

Жанр: містычны баявік.

Адзнака: 5,5 (з 10).

Нехта забівае цёмных чараўнікоў. Алібі ня мае сьветлы маг Антон Гарадзецкі (К.Хабенскі)… У 2-й частцы «Дазору» шмат сэксу. Гарадзецкі (у целе каляжанкі Вольгі) прызнаецца ў каханьні да магіні Сьветы (глямурная лесьбійская сцэна прыкладаецца); ведзьма Аліса (Жанна Фрыске) пакутуе ад непадзеленага каханьня да вампіра Косьці... Сярод запрошаных VIP-пэрсонаў Арцём Троіцкі й Барыс Маісееў (пад сваімі імёнамі). Статусныя спэцэфэкты: астанкінская вежа падае, кола агляду коціцца па горадзе. Фільм спадабаецца аматарам Веркі Сярдзючкі. Пагоня на матацыклах ідзе пад песьню травэстыйнае прымадоны.

Андрэй Расінскі