Чуткі пра затрыманне Румаса. Жонка: «Дома яго няма, гэта ўсё, што я магу сказаць»

Па інтэрнэце другі дзень гуляюць чуткі пра затрыманне былога прэм’ер-міністра Сяргея Румаса. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

03.02.2021 / 12:52

«Наша Ніва» дазванілася да жонкі Сяргея Румаса, Жанны Румас.

— У інтэрнэце пішуць рознае пра вашага мужа, як нам на гэта рэагаваць?

— Мне тое, што пішуць, невядома. Я не валодаю такой інфармацыяй…

— Дык а ваш муж дзе?

— Я не ведаю, дома яго няма.

— Калі яго не стала дома?

— Дома яго няма, хлопцы. Я пакуль не буду даваць ніякіх каментароў, давайце я сама разбяруся.

* * *

Карэспандэнт «НН» таксама пад’ехаў да катэджа Румасаў у Драздах — ніякія прыкметы жыцця там не відаць.

Тэлефон Сяргея Румаса выключаны, апошні раз ён быў анлайн у месенджары сёння а 5-й раніцы.

Nashaniva.com