Выканаўца «Шчучыншчыны» Алена Жалудок падала заяўку на «Еўрабачанне»
Выканаўца хіта «Шчучыншчына» Алена Жалудок падала заяўку на нацыянальны адбор «Еўрабачання-2021». Пра гэта паведамляецца ў фэйсбуку ў пабліку «Чынчынчэнэл», які стварылі акцёры Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч.
02.02.2021 / 10:32
Кампазіцыя Алены Жалудок будзе называцца «Дзекаць i цекаць».
— Мы хочам давесці да ведама, што ўзыходная зорачка беларускай эстрады Алена Жалудок адправіла заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы «Еўрабачанне-2021», — напісана ў паведамленні.
«Еўрабачанне» павінна прайсці ў маі ў Ратэрдаме (Нідэрланды), Летась конкурс быў адменены праз каранавірус. Нацыянальны адбор звычайна праходзіць у пачатку года.
Летась Беларусь меўся прадстаўляць гурт Val.