Памёр бацька палітвязня Яўгена Афнагеля

25.01.2021 / 19:32

Памёр бацька палітвязня Яўгена Афнагеля. Ігару Яўгеневічу Афнагелю было 82 гады. Адвакаты будуць дабівацца магчымасці сыну развітацца з бацькам.

Яўген Афнагель, каардынатар грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», з 25 верасня 2020 года знаходзіцца за кратамі.

Nashaniva.com