Аўтарынак у Малінаўцы выставілі на продаж
Найбуйнейшы аўтамабільны рынак Беларусі і будаўнічы рынак пры ім выставілі на продаж, піша belretail.by.
20.01.2021 / 11:44
Tut.by
Пачатковая цана аўтамабільнага рынку — амаль 44 мільёны рублёў, будаўнічага — амаль 2 мільёны.
Таргі пройдуць 15 лютага. Гэта частка працэдуры ліквідацыі ЗАТ «Гандлёвы Свет «Кальцо». Яго прызналі банкрутам вясной 2018 года.
«Гандлёвы Свет «Кальцо» быў адным з асноўных актываў бізнэсмена Юрыя Авярʼянава.