Змітра Дашкевіча асудзілі на 15 сутак

Суд Мінскага раёна асудзіў актывіста і прадпрымальніка Змітра Дашкевіча на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

18.01.2021 / 19:52

Фота Надзеі Бужан.

Змітра затрымалі 15 студзеня падчас традыцыйнай курапацкай варты каля рэстарана «Паедзем, паядзім».

Дашкевіча асудзілі на 15 сутак паводле народнага артыкула 23.34 за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Зміцер Дашкевіч стаіць у Курапацкай варце больш за два гады штопятніцу.

Nashaniva.com