Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну прызналі палітвязнямі

12 студзеня сілавікамі быў затрыманы журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў. Разам з ім была затрыманая Ірына Злобіна.

18.01.2021 / 18:55

Аляксандраў і Злобіна падазраюцца па ч. 2 арт. 342 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для удзелу ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне і іншае забеспячэнне такой дзейнасці).

Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Цяпер іх у Беларусі 187.

Nashaniva.com