СМІ: Міжнародная федэрацыі хакея вырашыла перанесці чэмпіянат свету — 2021 з Мінска
27.12.2020 / 21:49
Кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) прыняло рашэнне перанесці матчы чэмпіянату свету 2021 года з Мінска. Пра гэта кажуць крыніцы швейцарскага выдання Watson.
«Калі ён (Рэнэ Фазель, старшыня ІІХФ) кажа: «Я яшчэ не адмовіўся ад надзеі», то ён ведае: Мінск ужо немагчымы, — піша выданне. — Нават у выпадку адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі палітычная нармальнасць усё роўна не будзе гарантаваная, і нават расійскае ўварванне не можа быць выключана».
Watson піша, што Рэнэ Фазель наведае Мінск, каб «асабіста і па магчымасці карэктна» паведаміць Лукашэнку пра перанос чэмпіянату з Мінска. «Спачатку Аляксандр Лукашэнка павінен быць паінфармаваны асабіста. Гэта пытанне прыстойнасці».
Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль не з'явілася.